23.07.2019 / 12:16

Васьмігадовая дзяўчынка, якую маці ўдарыла малатком, ідзе на папраўку

Васьмігадовая дзяўчынка, якую маці некалькі разоў ударыла малатком па галаве, ідзе на папраўку, яе жыццю нічога не пагражае.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай нейрахірургіі, галоўны дзіцячы нейрахірург Міхаіл Талабаеў, піша БелТА.

Дзіцяці правялі неабходную ў такіх выпадках аперацыю. Пацыентка ўжо пераведзеная з аддзялення рэанімацыі ў нейрахірургію. З ёй працуюць псіхатэрапеўты. Дзяўчынка знаходзіцца пад наглядам урачоў

У Каменнай Горцы мама некалькі разоў ударыла малатком 8-гадовую дачку па галаве

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру