23.07.2019 / 12:33

Падпісаны закон аб зменах у Працоўны кодэкс: ёсць некалькі істотных новаўвядзенняў 3

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «Аб змяненні законаў», якім уносяцца змяненні ў Працоўны кодэкс. Прыняцце Закона накіравана на стварэнне ўмоў для эфектыўнай і гнуткай занятасці грамадзян і пашырэнне сацыяльна-працоўных гарантый работнікаў, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Дакументам прадугледжана рэгуляванне парадку часовага пераводу са згоды работніка на іншую працу, у тым ліку да іншага наймальніка.

Памер выхадной дапамогі павялічаны да аднаго сярэднямесячнага заробку, калі звальненне работніка адбылося па прычыне няпоўнага працоўнага часу (менш за палову нормы). Усталяваны месячны тэрмін папярэджання работніка аб змяненні істотных умоў працы. Дадзена магчымасць працаваць па сумяшчальніцтве поўны працоўны дзень або змену ў перыяд працоўнага адпачынку.

Навацыяй Закона з'яўляецца ўключэнне ў Працоўны кодэкс новага раздзела, які рэгулюе адносіны работніка і наймальніка пры выкананні дыстанцыйнай працы.

Прымяненне гэтай формы працоўных адносін стала магчымым дзякуючы развіццю інфармацыйных тэхналогій. Дыстанцыйная праца зручная для абодвух бакоў працоўных адносін. Наймальніку ня трэба абсталяваць працоўнае месца, а супрацоўнік можа выконваць работу ў любым месцы, дзе яму зручна.

Замацоўваюцца дадатковыя сацыяльна-працоўныя гарантыі. Гэта, напрыклад, прадастаўленне татам па іх жаданні адпачынку (да 14 каляндарных дзён) пры нараджэнні ў сям'і дзіцяці.

З мэтай забеспячэння працоўных правоў работнікаў закон прадугледжвае, што па дамове бакоў 5-гадовы кантракт з работнікам, які не дапускае парушэнняў дысцыпліны, будзе працягвацца да заканчэння максімальнага тэрміну яго дзеяння.

А новы кантракт з такім работнікам будзе заключацца на тэрмін не менш за тры гады. На меншыя тэрміны кантракты будуць працягвацца і заключацца новыя толькі з пісьмовай згоды работніка.

Акрамя таго, у Працоўным кодэксе замацаваны нормы, якія прадугледжваюць, што матэрыяльная адказнасць будзе наступаць аднолькава і для тых, хто працуе па кантракце, і для тых, хто па працоўнай дамове, толькі за наўмыснае прычыненне маёмаснай шкоды.

Закон уступіць у сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.

NN.by

2
меркаванне / Адказаць
23.07.2019 / 12:51
Адмова галасаваць датэрмінова на выбарах - гэта парушэнне дысцыпліны?
0
makswit / Адказаць
23.07.2019 / 15:57
Вельмі добрыя зьмены, якія сапраўды павінны палепшыць становішча працаўнікоў.
1
Матёрый / Адказаць
23.07.2019 / 19:47
Надо срочно подымать пенсионный возраст. Посмотрите сколько бывших сотрудников, военных работает на пенсии. Чем занимают рабочие места. Если работают значит прошли медкомисию. Значит здоровы. Но с другой стороны где они могли его подорвать. Катаясь на автомобиле, как охрана и гаи.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру