23.07.2019 / 12:42

Лукашэнка пахваліў Зайца 2

Аляксандр Лукашэнка, заслухаўшы даклад губернатара Магілёўскай вобласці Леаніда Зайца на рэспублiканскай селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю, пазітыўна ацаніў меры ў аграрнай сферы, якія прымаюцца ім, перадае БелТА.

«Тыя дамоўленасці, якія ў нас з вамі дасягнуты, вытрымліваеце. Вы слова ў слова паведамілі аб тым, пра што мы з вамі дамаўляліся. Гэта сведчыць аб тым, што вы ўсё ж такі даможацеся пералому ў Магілёўскай вобласці, — мяркуе кіраўнік дзяржавы. — Галоўнае, што вы разумееце, што трэба рабіць. Тое, што вы знайшлі людзей (губернатар распавёў аб вырашэнні праблем з кадрамі), — добра. У Магілёўскай вобласці заўсёды было нялёгка з кадрамі. Проста трэба знайсці гэтых людзей, якія хочуць і ўмеюць працаваць, добра ім заплаціць».

«Праблемы заўсёды былі, ёсць і будуць. Але ў нас людзі на вёсцы не адвучыліся працаваць», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што аграрыі ўсіх рэгіёнаў у сваёй дзейнасці павінны ўлічваць змяненні клімату, якія адбываюцца: «Нельга працаваць традыцыйна, як мы 20—30 гадоў таму працавалі. А ў нас гэтая інерцыя яшчэ захоўваецца».

0
Алесь Раткевіч / Адказаць
23.07.2019 / 15:31
Які гэта губернатар без губерніі?! Ёсць вобласць,а ёй кіруе старшыня аблвыканкама! Вось як далучаць афіцыйна да вялікай і магутнай тады і называйце па іхняму,а пакуль што трактуйце тое што прапісана ў канстытуцыі і законах Беларусі.  
0
HENRIK KWINTA / Адказаць
23.07.2019 / 16:28
Таму што пачуу тое што хацеу.Галоунае "правильно" далажыцью
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру