23.07.2019 / 12:49

Жанчыну абакралі, пакуль яна збірала ў садзе маліны 1

Дзве жанчыны абакралі 62-гадовую пенсіянерку ў аграгарадку Яроміна Гомельскага раёна, пакуль яна збірала маліны ў садзе, паведамляе БелТА.

Учыніць злачынства было няцяжка, ключы ад дома яна хавала на старым халадзільніку ў двары. Так няпрошаныя госці патрапілі ў дом і скралі 2600 рублёў, 40 тыс. расійскіх рублёў і 10 даляраў.

Пасля выяўлення страты жанчына адразу звярнулася ў міліцыю. Аператыўнікі крымінальнага вышуку выйшлі на след зламысніц, якія раней ужо былі асуджаныя за падобныя злачынствы. Іх адправілі ў СІЗА

1
ugo / Адказаць
23.07.2019 / 15:58
Цыганкі там гэтым займаюцца, ужо якое дзесяцігоддзе. Такіх выпадкаў - мора. Адну маю цётку гэтак жа яны зрабавалі. Другая цётка паклікала, у аналагiчнай сiтуацыi, пляменніцу на дапамогу, яны ўцяклі. Мая маці аднойчы адмовілася з імі мець зносіны (яна баіцца цыганак), дык яны ў яе ўкралі замок!!! ад хаты (ён ім навошта, без ключа!). Маці пабегла за імі, яны вярнулі выкрадзенае. Так што, еўрапейскі прынцып "усе нацыі аднолькавыя" ў нас не працуе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру