23.07.2019 / 13:10

Лукашэнка расказаў, куды ён збіраецца прыехаць у найбліжэйшы час 5

Аляксандр Лукашэнка ў найбліжэйшы час плануе наведаць Гомельскую вобласць, дзе будуць абмяркоўвацца праблемныя пытанні развіцця сельскай гаспадаркі рэгіёна. Пра гэта ён сёння паведаміў на селектарнай нарадзе.

Лукашэнка нагадаў, што ўжо не першы раз звяртае ўвагу кіраўніцтва вобласці на неабходнасць перагляду структуры пасяўных плошчаў у сувязі са зменай клімату. «Пачынайце планаваць, што і дзе вы будзеце сеяць, — запатрабаваў ён. — Трэба своечасова ўсё рабіць».

«У найбліжэйшы час буду ў вас. Рыхтуйцеся, мы абмяркуем гэтыя праблемы», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён запатрабаваў, каб падчас паездкі яму дакладвалі не пра ход уборачнай, а пра тое, што будзе заўтра».

NN.by

1
Свободный / Адказаць
23.07.2019 / 14:02
Лучше бы рассказал что с зарплатами копеечными и ценами драконовскими будем делать
15
Чеснок / Адказаць
23.07.2019 / 19:10
Свободный, а что с ценами не так? Выходит не больше 50 рублей за корзину несколько раз в неделю. И у меня не самая большая корзина, видел битком забитые у многих. Еда стоит копейки, не выдумывайте. Хотите дешевле, добро пожаловать в евроопт на красную цену.
0
Юзік Крулеўскі / Адказаць
23.07.2019 / 20:57
Вось жа краіна! Калгаснікі абралі сабе старшыню адзінага над усімі старшынямі! Што б рабілі яны без яго! Кабздец прыйшоў бы! Не далі б рады! А цяпер ёсць каму падказаць, дзе,  што і калі  сеяць! Нахалеры ўсе гэтыя райсельгасупраўленні пры райвыканкамах! Ўсіх на бульбу ў калгас дармаедаў!. Ах! Забыўся! Яшчэ ёсць і абласныя ўпраўленніі сельскай гаспадаркі! А іх на ўборку кукурузы зазімавалай аж на тры месяцы!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру