23.07.2019 / 13:32

Колькасць ахвяр у дзіцячым намётавым лагеры ў Хабараўскім краі вырасла да чатырох

Колькасць загінулых у выніку пажару ў дзіцячым намётавым лагеры на турбазе «Халдомі» ў Хабараўскам краі ўзрасла да чатырох чалавек. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Раней было вядома, што ў выніку пажару загінула 11-гадовая дзяўчынка. Таксама трое дзяцей трапілі ў бальніцу з моцнымі апёкамі ў стане комы.

Дзве дзяўчынкі і хлопчык памерлі ў рэанімацыі.

У шпіталі застаецца хлопчык з атручваннем чадным газам. Усяго ў лагеры знаходзіліся 189 дзяцей.

Па папярэдніх дадзеных, пажар у лагеры адбыўся ў ноч на 23 ліпеня з-за няспраўнага радыятара ў адным з намётаў. СК Расіі завёў крымінальную справу аб прычыненні смерці па неасцярожнасці і аказанні паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі. Дырэктар лагера затрыманы.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру