23.07.2019 / 16:57

Які лёс чакае офісны будынак на Дзяржынскага, што не можа адкрыцца ўжо некалькі гадоў? 2

Узвядзенне будынка ў пачатку праспекта Дзяржынскага ў Мінску пачалося дзесяць гадоў таму. Гэта класічны бізнэс-цэнтр з плошчамі пад крамы.

Яго дабудавалі, але як тлумачаць крыніцы «Нашай Нівы» ўзніклі праблемы з уводам у эксплуатацыю. У прыватнасці, пасля трагедыі ў расійскім гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» пажарныя пільна падышлі да выканання ўсіх нормаў. І нібыта выявілася, што праект не цалкам адпавядае ім.

Гатэль «Рэнесанс» (злева) і пусты бізнэс-цэнтр (справа).

Праўда, у кампаніі-забудоўшчыку, «РМ-Маркет» (дылер Опеля ў Беларусі, які хацеў адкрыць у будынку і аўтамабільны салон), сцвярджаюць, што ўсе праблемы нарэшце вырашаныя і аб'ект здадзены ў эксплуатацыю. 

«А арэндных месцаў ужо няма! Усё здадзена», — запэўніваюць там, не ўдакладняючы, калі цэнтр адкрыецца. 

У адміністрацыі Маскоўскага раёна «Нашай Ніве» таксама сказалі, што аб'ект уведзены ў эксплуатацыю. «На Дзень горада, спадзяемся, на першым паверсе адкрыецца крама», — удакладняюць чыноўнікі.

Можна меркаваць, што маецца на ўвазе крама «Бігз», якая мелася адкрыцца ў бізнэс-цэнтры яшчэ тры гады таму.

Мы адрасавалі пытанне і туды, на што намеснік дырэктара па маркетынгу, спадар Робертас Шуляўскас патлумачыў, што тэхнічна да адкрыцця крама гатовая — там стаіць тэхніка, засталіся лагістычныя дэталі, якія зоймуць каля месяца. 

«Але для таго, каб адкрыцца, трэба, каб нам прадаставілі дакументы, што ўсё добра. Пакуль я гэтых дакументаў не бачыў, чакаем», — сказаў Шуляўскас. 

Выгляд на бізнэс-цэнтр ззаду. 

«Агулам на будынак нашае станоўчае заключэнне ёсць. Калі ісці больш канкрэтна — напрыклад, нехта захоча адкрыць спартовую залу, то будуць патрабаванні канкрэтна пад залу. Але агулам заключэнне ёсць», — сказаў «Нашай Ніве» прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.

Арцём Гарбацэвіч, фоты Надзеі Бужан

4
reis / Адказаць
23.07.2019 / 18:25
вельмі непрыгожы будынак, такое адчуванне што узялі праект 25 гадовай даўніны. Менавіта тады было модна на фасадзе зрабіць "пуза" - шкляны эркер і дадаць роўныя ленты шкла. Зрабіць такім чынам "багаты " галоўны фасад, а дваравы фасад - прасцейшы з квадратнымі вокнамі
4
Матёрый / Адказаць
23.07.2019 / 18:35
Магазинов, бизнес да ещё центры развелось больше чем людей. Плохо живём?! Может пора по средствам жить.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру