23.07.2019 / 15:12

Суд вынес прысуд бізнэсоўцу, які купіў кватэры на мільён долараў за 10% ад цаны 5

Суд Фрунзенскага раёна сёння вынес прысуд дырэктару будаўнічай кампаніі «МаналітБудІнвест» Міхаілу Здункевічу. Ён прызнаны вінаватым у завалоданні 11 новымі кватэрамі ў «Маяку Мінска» і нявыплаце падатку пасля іх продажу. Тэрмін пакарання — 9 гадоў, піша Tut.by.

У рашэнні суда гаворыцца і пра лёс кватэр, агульным коштам 2,5 млн рублёў, якія забудоўшчык «Зомекс Інвестмент» перадаў Міхаілу Здункевічу ў 2016 годзе пасля выплаты ўсяго 10% ад кошту. Пакуль ішлі суды, жыллё, якое цяпер належыць іншым уласнікам, было пад арыштам. Аднак «Зомекс» іскавых патрабаванняў да Здункевіча не выставіў і цяпер арышт зняты.

Варта адзначыць, што забудоўшчык па справе праходзіў як сведка і не стаў ініцыятарам крымінальнага пераследу свайго даўжніка. Дзяржабвінаваўца пасля абвяшчэння прысуду ўдакладніла, што «Зомекс» мае права патрабаваць вяртання сваіх кватэр.

Прысуд у сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

0
1+1+1 / Адказаць
23.07.2019 / 16:12
пока госудасртво создает видимость борьбы с отмываением доходов, в строительстве и в приобретении недвижимости, в том числе с участием всяких сербских капиталов и граждан..это уже все всем видно и на поверхности. А Департамент фин мониторинга и другие органы..все сидят...и скроро справки и аккеты будут требовать у тех, кто на 100 баксов в ресторане вино закажет..а как речь на миллионы доллоров и сомнитительнаые камиталы сомнительных алигархов сербии..ничего не знают.
10
самый Серый / Адказаць
23.07.2019 / 16:41
Нешта незразумела. Адна прыватная фірма прадала (ці падаравала) нешта камусьці за той кошт, які палічыла патрэбным. Дзяржава палічыла гэта злачынствам і прысудзіла 9 гадоў чалавеку, які купіў нешта ў гэтай фірмы. Божа, дай моцы гэта вытрываць!
4
циник / Адказаць
23.07.2019 / 17:59
самый Серый, так так самый серый, час адсюль бегчы. только я думаю что там кроме сербских товарищей ещё и шкловские колхозники имеют участие, потому то и 9 лет. якобы за крадзёж у них. иначе б этот крадзеж никога бы не волновал и крадзяжом не считался. ну взял бы товарищ хомяков у гражданина зайца деньги, или квартиры, то это были би ихние проблемы и шкловской прокуратуре с милицией было бы на всё на это нас...ть: )
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру