23.07.2019 / 16:40

Расія адмяняе абмежаванні на пастаўкі беларускіх яблыкаў 5

Рассельгаснагляд прыняў рашэнне адмяніць забарону на ўвоз у Расію яблыкаў з Беларусі, пасля таго як спецыялісты ведамства наведалі краіну з рабочым візітам.

У ходзе візіту была праведзена ацэнка работы 51 прадпрыемства, а таксама атрыманы даныя аб плошчы садоў, якія занятыя пладаноснымі яблынямі, іх сартавым складзе і ўраджайнасці. Акрамя гэтага супрацоўнікам Рассельгаснагляду прадставілі звесткі пра планавую вытворчасць яблыкаў у бягучым годзе, інфармацыю аб наяўнасці ў кампаній сховішчаў і тэрмінах захоўвання яблыкаў.

Нагадаем, Рассельгаснагляд забараніў увоз яблыкаў з Беларусі ў Расію 12 красавіка бягучага года. У ведамстве неаднаразова казалі Мінску пра неабходнасць правяраць краіну паходжання прадукцыі для экспарту ў Расію.

NN.by

2
меркаванне / Адказаць
23.07.2019 / 16:59
Надакучыла грысьці рэпку?
0
фелікс / Адказаць
23.07.2019 / 17:15
Ну ўсё, зараз экспарт падымецца да 100500 сіксільёнаў.
2
0.5 / Адказаць
23.07.2019 / 17:40
Яблоки яблоками, а как же всемирно известные беларуские дули? Нек хотите. как хотите, впрочем, Рыгоравич покормит ими Путина ещё не раз.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру