23.07.2019 / 20:58

Чыгуначны ахоўнік выпісваў фальшывыя штрафы і сам іх плаціў 8

У Барысаве 55-гадовы начальнік варты ваенізаванай аховы чыгункі выпісваў фальшывыя штрафы, паведамляе МУС.

Кіраўнік шукаў пасажыраў або звычайных мінакоў, якія, напрыклад, пілі піва або курылі ў межах чыгуначнага вакзала. З правапарушальнікамі праводзілася так званая прафілактычная гутарка, падчас якой начальнік варты перапісваў іх даныя. Неабходныя звесткі заносіліся ў пастановы аб адміністрацыйным спагнанні.

Усе штрафы чыгуначнік аплачваў уласнымі сродкамі. Адзіная прычына таму — жаданне пазбегнуць матэрыяльнай або дысцыплінарнай адказнасці за «невыкананне (зніжэнне) паказчыкаў па прадухіленні невытворчага траўматызму на аб'ектах транспарту», г.зн. ён баяўся, што кіраўніцтва пакарае яго за невыкананне нормы па штрафах.

Мужчына рабіў так сама меней 4 разы.

Гэта не першы выпадак на станцыі Барысаў. Сёлета ў сакавіку за такія ж дзеянні быў асуджаны калега падследнага. Тады яго прысудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай.

NN.by

0
Раман / Адказаць
23.07.2019 / 21:57
Да ясно людей i краiну давялi !!! План па штрафах !!!
0
Дзмитро Александрыйски / Адказаць
23.07.2019 / 22:12
Вот она вся суть государства которым правит совковый колхозник
0
меркаванне / Адказаць
23.07.2019 / 23:42
Дзмитро Александрыйски, мазайка. 
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру