24.07.2019 / 08:37

80 чалавек папрасілі «СБ» не публікаваць «інтэлектуальна непаўнавартасныя» тэксты Мукавозчыка 24

На сайце petitions.by з'явілася петыцыя з просьбай спыніць друкаваць у газеце «Советская Белоруссия» тэксты Андрэя Мукавозчыка. На момант публікацыі яе падпісалі 80 чалавек.

Аўтары петыцыі лічаць тэксты Мукавозчыка «слабымі ў мастацкіх адносінах», а іх змест, на думку аўтараў, «непаўнавартасны ў плане інтэлектуальнага ўзроўню».

«Просім, у межах паўнамоцтваў, спыніць друкаваць слабыя ў мастацкіх адносінах тэксты за подпісам «Андрэй Мукавозчык» і перастаць трансляваць перадачы з яго удзелам на Альфа-радыё»,

— напісалі аўтары.

Чытайце таксама:

Калумніст «Советской Белоруссіі» брудна выказаўся пра «справу патрыётаў»

Калумніст прэзідэнцкай газеты абрынуўся на інтэлігенцыю: цытаваў Сталіна і здзекаваўся з беларускай мовы

Журналіст «СБ» Мукавозчык — студэнтам: Я ўяўляю, колькі людзей мяне люта ненавідзяць

«СБ» патлумачыла, чаму затрымлівалі Вольскага: «разгарачаны песнямі натоўп» мог бы кідаць камяні ў шыбы

Вы будзеце смяяцца, але Мукавозчык напісаў чарговую калонку, цяпер пра Курапаты

«Советская Белоруссія»: Давайце не будзем мусоліць «кабак на касцях»

NN.by

1
меркаванне / Адказаць
24.07.2019 / 00:05
Мужныя людзі, яны яшчэ могуць трымаць у руках тую сб.. Ён дакладна не сваяк зімоўскаму? Уражанне, што з аднаго цеста.
4
Дед Мороз / Адказаць
24.07.2019 / 00:09
Чотка!
На самом то деле судя по текстам - конченный в ноль человек :)
12
Козік / Адказаць
24.07.2019 / 05:56
Адкуль такое клапатанне пра навалач, якая і чытае гэтыя опусы??  Хай хоць галаву зломяць адзін аднаму...
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру