24.07.2019 / 11:40

Аптычная ілюзія паставіла ў тупік увесь інтэрнэт, але разгадка аказалася на паверхні ВІДЭА 5

Карыстальнік твітара з нікам Martijn BAARDA нядаўна выклаў відэа з дзіўнай ілюзіяй, якая выклікала мноства спрэчак. На відэа чалавек здымае квадрат з чорнага дроту, але калі аператар абыходзіць бокам, то лёгкім рухам рукі квадрат ператвараецца ў круг, піша The Insider.

Відэа Twitter / Martijn BAARDA

Але так проста карыстальнікаў сеткі не абдурыць, таму пасля некаторага даследавання высветлілася наступнае. Падобны эфект называецца неадназначнай цыліндрычнай ілюзіяй, і яе ўпершыню выкарыстаў матэматык Кокічы Сугіхара. Уся соль ілюзіі ў тым, што прадмет на відэа на самай справе і квадрат, і круг адначасова — проста ў розных плоскасцях.

Калі фігура паварочваецца да гледача больш круглым бокам, яго мозг мяркуе, што гэта круг, — так яму больш проста і зразумела». 

NN.by

0
ЯНКА / Адказаць
24.07.2019 / 11:54
★ «Паставіла ў тупік увесь інтэрнэт»? А чаму ня «ўсё чалавецтва»?! ★
1
фелікс / Адказаць
24.07.2019 / 11:54
Мастакі ведаюць, што такое песпектыва.
0
Pavieł Hančar / Адказаць
24.07.2019 / 13:10
Без фіксаванага фокуса лінзы трук бы не атрымаўся, вока так не падманеш.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру