На выхадных аднавілася першынство другой нямецкай бундэслігі (Д-2), у якім будуць выступаць гульцы БАТЭ Генадзь Блізнюк і Віталь Радзівонаў.
Блізнюк, нагадаем, гуляе за «Франкфурт», Радзівонаў – за «Фрайбург».
Абодва клубы сёння выйгралі. Аўтсайдэр лігі «Франкфурт» разграміў дома «Ален» – 4:0.
Генадзь Блізнюк забіў свой першы мяч у другой нямецкай бундэслізе (мяч у таварыскай гульні тыдзень таму, відаць, лічыць не трэба).Сёння гэта быў трэці гол каманды.
«Фрайбург» выйграў у гасцях у «Мюнхена-1860» – 2:0. Радзівонаў сёння не забіваў.
«Фрайбург» ідзе на першым месцы пасля 18 тураў, мае 33 балы, «Франкфурт» узняўся на перадапошняе месца (16 балаў), «Аусбург», за які выступае Васіль Хамутоўскі, ідзе 6-м