Сёння Борыс Джонсан афіцыйна стаў новым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі.

Перад гэтым Тэрэза Мэй афіцыйна пакінула пост прэм'ера, перадаўшы каралеве Лізавеце II заяву аб адстаўцы.

Затым каралева даручыла Джонсану, як новаму лідару Кансерватыўнай партыі, узначаліць урад. Джонсан стаў 77-м прэм'ерам Злучанага Каралеўства.

У хуткім часе Джонсан абвесціць склад новай рады міністраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0