Кампанію Facebook абавязалі выплаціць штраф у памеры пяці мільярдаў даляраў за ўцечкі даных карыстальнікаў, паведамляе The Washington Post.

Гэты штраф стаў самым буйным за ўсю гісторыю спагнанняў, накладзеных амерыканскай камісіяй. Акрамя гэтага, ведамства праверыць, наколькі старанна кампанія Facebook выконвае свае абавязацельствы па абароне даных. Паведамляецца, што папярэдне супрацоўнікі камісіі планавалі буйнейшы штраф, які дасягае некалькіх дзясяткаў мільярдаў даляраў, а таксама заклікаць да адказнасці асабіста Марка Цукерберга.

У 2018 годзе Facebook дапусціла буйную ўцечку інфармацыі пра карыстальнікаў: іх збірала і выкарыстоўвала ў сваіх мэтах афіляваная кампанія Cambridge Analytica. Інцыдэнт закрануў амаль 90 мільёнаў уладальнікаў акаўнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0