Месца нападу

Месца нападу

Учора ў Анкары палкоўнік у адстаўцы некалькі разоў стрэліў у дарадцу па адміністрацыйных пытаннях пасольства Беларусі ў Турцыі Аляксандра Паганшава. Нападнік скончыў жыццё самагубствам.

Аляксандра Паганшава даставілі ў бальніцу, дзе прааперавалі, паведамляе Tut.by са спасылкай на Hurriyet.

Бальніцу, дзе знаходзіцца беларускі дыпламат, наведаў міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу.

«Дыпламата даставілі ў бальніцу, дзе яму паспяхова правялі аперацыю. Цяпер ён знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, але ўжо заўтра яго могуць перавесці ў звычайную палату», - адзначыў ён.

Разам з тым, як паведаміў БелТА прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, дактары ацэньваюць стан дыпламата як цяжкі.

Кіраўнік МЗС Турцыі таксама сказаў, што быў з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, калі паступіла паведамленне аб нападзе. Паводле яго слоў, прэзідэнт Турцыі сочыць за развіццём сітуацыі.

Чавушаглу распавёў журналістам, што папярэднія вынікі расследавання паказваюць, што прычынай нападу стала сварка паміж дыпламатам і нападнікам.

«Я таксама правёў тэлефонныя перамовы з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем, перадаў яму ўсю наяўную інфармацыю», - дадаў кіраўнік МЗС Турцыі.

Адстаўны вайсковец некалькі разоў стрэліў у дарадцу пасольства Беларусі ў Турцыі і застрэліўся сам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0