25.07.2019 / 08:57

Павышаюць дапамогу на дзяцей да 3 гадоў 3

У Беларусі з 1 жніўня вырастуць дапамогі на дзяцей да 3 гадоў. Рост выплат складзе ад 13,65 да 17,55 рубля ў залежнасці ад віду дапамогі. Так, дапамога на першага дзіцяці складзе 376,11 рубля, на другое і наступных дзяцей — 429,84 рубля, паведамляе tut.by.

На дзіця-інваліда да 3 гадоў выплаты вырастуць да 483,57 рубля ў месяц.

Апошні раз дапамогі на дзяцей да трох гадоў павышалі з 1 лютага гэтага года. Тады выплаты выраслі на суму ад 33,42 да 42,97 рубля.

Рост дапамогі залежыць ад таго, як змянілася сярэдняя зарплата па краіне за папярэдні квартал. Калі яна падае ці не змяняецца, то памер дапамогі застаецца на ранейшым узроўні, а калі расце, то следам падымаюць і дапамогі.

Сярэдні заробак у першым квартале склаў 1011 рублёў, а ў другім — 1 074,6 рубля.

З 1 жніўня таксама перагледзяць памер аднаразовай выплаты ў сувязі з нараджэннем дзіцяці. Ён залежыць ад БПМ

NN.by

3
Мiця Выкручанскi / Адказаць
25.07.2019 / 10:37
...так и надо поступать !...
0
фелікс / Адказаць
25.07.2019 / 11:33
А тым часам у банках распаўсюджваецца паслуга "Собери ребёнка в школу".
0
Свободный / Адказаць
25.07.2019 / 14:17
Не знаю у меня зп упала на 100р!!! Повышальщики
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру