Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць стратэгію развіцця «Гомсельмаша». Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння ў час наведвання вытворчага цэха «Навасёлкі» птушкафабрыкі прадпрыемства «Беларуснафта-Асобіна», піша БелТА

«Што да «Гомсельмаша», даручэнне Турчыну (першы намеснік прэм'ер-міністра) — падключайце ўрад і неадкладна разбірайцеся. «Гомсельмаш» заўсёды быў, ёсць і будзе ў краіне, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта 20-25 гадоў назад мяне пераконвалі, нам не трэба камбайны, нічога не трэба і «Гомсельмаш» трэба прадаць. Сёння мы бачым, што гэта добрая школа. Спадзяюся, сёння ўбачым новы камбайн, створаны літаральна за год ці два. Гэта добрая група навукоўцаў, канструктараў. Ні ў якім разе нельга загубіць гэтую школу. І тэхніка гэтая патрэбна. Але трэба рухацца».

Ён падкрэсліў, што прадпрыемства як мага хутчэй трэба выводзіць на рэнтабельную працу: «Збірайцеся і думайце, але каб у наступным годзе мы перасталі казаць пра «Гомсельмаш» у адмоўным плане».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0