Грамадства

Адстаём, але нагонім?

З пачатку фінансавага крызісу афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 30%, у Расіі — на 53%, ва Украіне — на 59%.

З пачатку фінансавага крызісу афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 30,4%, у Расіі — на 53,1%, ва Украіне — на 59,1%.
Такі вынік праведзенага БелаПАН аналізу дынамікі каціровак у трох краінах.

З пачатку 2008 года сітуацыя на валютных рынках гэтых дзяржаў развівалася па падобным сцэнарыі: прыкладна да сярэдзіны лета нацыянальная грашовая адзінка нязначна ўмацоўвалася, а потым з той ці іншай хуткасцю падала.

Беларусь. За першыя сем месяцаў і першы тыдзень жніўня 2008 года афіцыйны курс долара знізіўся на 1,8% — з 2.150 да 2.111 рублёў. Гэты курс (самы нізкі пасля 3 кастрычніка 2003 года) фіксаваўся з 8 жніўня па 10 верасня і з 25 верасня па 1 кастрычніка. Пасля гэтага долар падаражэў на 4,2%, і на канец года яго курс склаў 2.200 рублёў. 2 студзеня 2009 года афіцыйная каціроўка амерыканскай валюты была павышана на 20,5% да 2.650 рублёў. Да канца студзеня курс павялічыўся яшчэ на 3,8% да 2.752 рублёў (новы гістарычны максімум). Сумарны рост склаў 30,36%.

Расія. З 1 студзеня па 16 ліпеня 2008 года афіцыйны курс долара знізіўся на 5,8% — з 24,5462 да 23,1255 рубля (самы нізкі курс пасля 13 сакавіка 1999 года). Да 31 снежня долар падаражэў на 27% да 29,3804 рубля, а ў студзені гэтага года — яшчэ на 20,5% да 35,4146 рубля (новы гістарычны максімум). Сумарны рост курсу — 53,14%.

Украіна. З пачатку студзеня да другой паловы ліпеня 2008 года долар патаннеў на 4,2% — з 5,05 да 4,84 грыўны. Такая каціроўка фіксавалася 21—23 ліпеня (найменшая пасля 7 снежня 1999 года). Потым пачаўся рост афіцыйнага курсу, які да 19 снежня дасягнуў 62,8% — 7,8788 грыўны за долар, што стала новым гістарычным максімумам (наяўны — 10 грыўнаў). Да канца года афіцыйная каціроўка знізілася на 2,3% да 7,7 грыўны. На гэтым узроўні яна пратрымалася ўвесь студзень гэтага года. Сумарны рост курсу долара — 59,09%.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Для бізнэсу збіраюцца прыняць новы закон. У інтэрнэце яго трактуюць як абмежаванне для «беглых», але сэнс змен у іншым

Для бізнэсу збіраюцца прыняць новы закон. У інтэрнэце яго трактуюць як абмежаванне для «беглых», але сэнс змен у іншым

Усе навіны →
Усе навіны

«Лідбір» вяртаецца ў звыклым фармаце. Хэдлайнеркай будзе Юлія Савічава12

Грыбнік пайшоў у лісічкі і сустрэў «птушку-дыназаўра»1

На поўдні Еўропы бушуюць лясныя пажары. Тэмпература паветра перавысіла 40 градусаў

Eurolines пасля адмены рэйсаў пусціў на Мінск двухпавярховыя аўтобусы. Вяртаць рэйсы пакуль не плануе4

Украіна мае пяць ключавых патрабаванняў у рамках урэгулявання вайны5

У сеціве з'явілася відэа масавай бойкі замежнікаў7

На вучэннях «Захад-2025» адпрацуюць планаванне прымянення ядзернай зброі і «Арэшніка»8

У ДТЗ пад Оршай перакулілася 26-гадовая следчая, яе мама загінула5

Мэр Ліды: Маё сэрца заўсёды належала Расіі. Усебакова падтрымліваю тую місію, якую яна выконвае42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для бізнэсу збіраюцца прыняць новы закон. У інтэрнэце яго трактуюць як абмежаванне для «беглых», але сэнс змен у іншым

Для бізнэсу збіраюцца прыняць новы закон. У інтэрнэце яго трактуюць як абмежаванне для «беглых», але сэнс змен у іншым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць