Здарэнні3333

Студэнт з Конга ў бойцы адкусіў кавалак падбародка жыхару Наваполацка

Здарылася ўсё яшчэ ў пачатку ліпеня каля мясцовага начнога клуба.

Замежны студэнт, які вучыўся ў Полацкім універсітэце, разам з сябрамі і сваёй дзяўчынай адпачываў у клубе. Пасля закрыцця клуба каля крамы, якая знаходзіцца нездалёк, здарыўся канфлікт з мясцовымі жыхарамі.

Ян Комба, прадстаўнік афрыканскіх студэнтаў Полацкага ўніверсітэта, пацвердзіў «Нашай Ніве» праўдзівасць гісторыі.

Па яго словах, студэнт з Конга адпачываў у клубе разам з дзяўчынай. Дзяўчына — беларуска, мясцовая жыхарка. І калі яны выйшлі з клуба, да іх нібыта прычапіліся мясцовыя: пачалі абражаць цемнаскурага хлопца, пытацца ў дзяўчыны «а чаго гэта ты з неграм?». Слова за слова — пачалася бойка, падчас якой студэнт і ўчапіўся зубамі ў твар аднаго з мясцовых жыхароў.

У выніку студэнт адкусіў свайму апаненту кавалак падбародка.

Пацярпелы пасля ўкуса. Фота — vk.com/live2goroda

Пацярпелага шпіталізавалі, зрабілі аперацыю. Студэнта разам з дзяўчынай забрала міліцыя. Вядома, што яны былі п’яныя.

Заведзена крымінальная справа.

Міліцыя пракаментавала бойку з афрыканскім студэнтам

Каментары33

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас8

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску вырашаюць пытанне з пусткамі ў Каменнай Горцы і Дамброўцы — замест іх могуць з'явіцца паркоўкі1

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Life правёў рэбрэндынг1

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»4

У Мінску адбыўся суд, аналагічны выпадку з кватэрай Долінай. Як ён скончыўся?6

Сустрэча Зяленскага з Уіткафам у Бруселі скасаваная5

У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr10

61‑гадовую фларыстку з Наваполацка асудзілі за палітыку1

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас8

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць