Лукашэнка сёння наведвае Веткаўскі раён. Каля гарадскога басейна яго чакалі мясцовыя жыхары. Хацелі не столькі задаць пытанні ці распавесці пра праблемы, колькі павітаць прэзідэнта, падзякаваць яму за прыезд і ўсё тое, што робіцца ў горадзе для камфортнага жыцця людзей, адзначае БелТА

«Мы вас любім, шануем, паважаем, Аляксандр Рыгоравіч! Прыязджайце да нас часцей!» - раздаваліся галасы ў групе людзей, што акружылі прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы цёпла прывітаў прысутных і падзякаваў за падтрымку. «Я вам удзячны за тое, што вы мяне заўсёды падтрымлівалі, тут, у Гомелі мяне заўсёды падтрымлівалі нават больш, чым дзе-небудзь», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0