Сварку, якая прывяла да нападу на беларускага дыпламата ў Турцыі, магла выклікаць незадаволенасць паводзінамі дзяцей у двары з боку эмацыйна неўраўнаважнага стралка. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі, піша БелТА.

«Праводзіцца расследаванне, якое дасць поўную карціну. На наш погляд, няма ніякай палітычнай подбіўкі, — адзначыў Уладзімір Макей. — Імаверна, адбілася незадаволенасць паводзінамі дзяцей, якія гулялі ў двары. Магчыма, на гэтай глебе адбыўся ўсплёск эмоцый».

Ён яшчэ раз падкрэсліў, што рана рабіць нейкія высновы да завяршэння расследавання. А таксама падзякаваў турэцкаму боку за аператыўную дапамогу. Дыпламат быў неадкладна дастаўлены ў бальніцу і паспяхова праапераваны. Яго стан нармалізуецца.

«Чатыры кулі не закранулі жыццёва важныя органы. У абед дактары павінны прыступіць да вываду яго з рэанімацыйнага стану», — дадаў Уладзімір Макей і выказаў надзею на спрыяльны вынік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0