25.07.2019 / 16:26

Жыхар Ваўкавыска са свайго сада персікі носіць вёдрамі. І ўсім рэкамендуе ФОТЫ 16

Васіль Салавей пасадзіў персік чатыры гады таму. Сёлета ўпершыню сабраў ураджай — аж два вядры.

Зацвіло дрэўца першы раз на другі год пасля пасадкі. А цяпер пачало радзіць паўнавартасна.

«Персікі не патрабуюць асаблівага догляду. Калі параўноўваць мае персікі з прывазнымі, то нашы меншыя па памеры, але саладзейшыя, скура ў іх мяккая і аксамітная. На будучы год буду пашыраць плантацыю персікаў. Яблыкі — гэта банальна. Ну, абрыкосы растуць у мяне, арэхі. Гэта таксама трывіяльна і нікога гэтым не здзівіш», — расказвае гаспадар персікаў.

Швагер гаспадара Віктар Варанец паспеў персікі ацаніць.

НТ

7
Волечка / Адказаць
25.07.2019 / 16:41
"Жыхар Ваўкавыска са свайго сада персікі носіць вёдрамі. І ўсім рэкамендуе". Рэкамендуе вынасіць з ягонага сада?..
3
Волечка / Адказаць
25.07.2019 / 16:42
Файны матэрыял, але ж назва...
3
фелікс / Адказаць
25.07.2019 / 17:41
Волечка, плаці грошы і вынось )
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру