Расійскі самалёт парушыў мяжу Фінляндыі і некалькі хвілін прабыў у яе паветранай прасторы. Да такіх высноў прыйшла памежная служба краіны падчас папярэдняга расследавання інцыдэнту, паведамляе Yle.

Парушэнне адбылося яшчэ 17 ліпеня. У той дзень расійскі дзяржаўны самалёт заляцеў на фінскую тэрыторыю ў раёне горада Порва, які знаходзіцца за 50 кіламетраў на ўсход ад Хельсінкі.

Паведамляецца, што гэта адбылося ў 09:23 па мясцовым часе. Самалёт праляцеў агулам каля 25 кіламетраў у паветранай прасторы Фінляндыі і пакінуў яе праз дзве хвіліны — у 09:25. Максімальная глыбіня ўварвання склала каля кіламетра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0