Салігорскі «Шахцёр» адзіны з беларускіх клубаў выйшаў у другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы. Сёння салігорцы дома сустракаліся з дацкім «Эсб'ергам» і ўпэўнена перамаглі з лікам 2:0.
На пятай хвіліне Бакай акуратна прабіў пад сценкай у кут і адкрыў лік.
На 55 хвіліне з падачы Бакая галавой забіў Рыбак.
Лік 2:0 так і застаўся да канца гульні.
Матч у адказ адбудзецца праз тыдзень, 1 жніўня.
0
0
0
0
0
0