У інтэрв'ю сайту patriarchia.ru Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел выказаў сваё меркаванне па моўным пытанні. Уладыка распавёў, па якой прычыне адкладае вывучэнне беларускай мовы.

«Усе адзін аднаго разумеюць, на рускай і на беларускай мовах, — заявіў ён. — Тут усё-такі сітуацыя адрозніваецца ад ЗША, дзе я служыў раней. У Злучаных Штатах я часам трапляў у такія парафіі, дзе ніхто не размаўляе па-руску. Таму я быў вымушаны размаўляць на англійскай мове. І служыць прыходзілася на англійскай, і прапаведаваць на англійскай. Такія складваліся абставіны. Калі ўзнікае жыццёвая неабходнасць, то прыходзіцца вывучаць мову. Але ў Беларусі, калі хтосьці размаўляе па-беларуску, я ўсё разумею, можа быць, за выключэннем некаторых слоў. І вось па гэтай прычыне я ўвесь час адкладаю вывучэнне мовы на потым, калі будзе ў мяне на гэты час, а часу ўсё няма і няма. Але саму ідэю — вывучыць мову — я не пакідаю», — заявіў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0