Беларусь мае намер больш сур'ёзна развіваць эканамічныя адносіны з Латвіяй. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам, піша БелТА

Паказчык беларуска-латвійскіх адносін амаль у $ 600 млн - вельмі маленькі з улікам наяўных магчымасцяў, перакананы Аляксандр Лукашэнка. «Не хацеў бы, каб палітыка пераважала над эканомікай. Але калі нейкія краіны нас не разумеюць і не ўспрымаюць у гэтым плане, і гэта ўплывае на эканоміку Беларусі, вядома, мы будзем шукаць лепшыя варыянты. І я вельмі рады, што ў нас з вамі, з вашай краінай, з кіраўніцтвам і народам гэтай добрай балтыйскай краіны няма асаблівых праблем», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў найбліжэйшы час мае намер убачыць сучасную Рыгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0