Латвія разлічвае на насычаныя палітычныя і эканамічныя перамовы падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Рыгу. Пра гэта паведаміў журналістам міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс па выніках сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы.
Міністр сказаў, што канкрэтная дата візіту пакуль не вядомая і будзе абмяркоўвацца па дыпламатычных каналах. Ён будзе вызначаны з улікам графікаў прэзідэнтаў дзвюх краін.
У цэлым Эдгарс Рынкевічс адзначыў канструктыўны характар сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.