Калі нехта парушыў выключнае права на аб'ект аўтарскага права, можна патрабаваць капенсацыю.

Раней мінімальная кампенсацыя складала 10 базавых велічыняў (255 рублёў). Цяпер, паводле зменаў у закон «Аб аўтарскім праве і сумежных правах», мінімальная лічба зменшылася да 1 базавай велічыні.

Паводле інфармацыі «НН, такая рэформа — рэакцыя дзяржавы на актыўную дзейнасць Леаніда Пранчака, які закідваў Вярхоўны суд сваімі заявамі.

50 спраў Леаніда Пранчака: як адзін паэт паралізаваў працу Вярхоўнага суда

Вашы дзеці любяць верш «Цік-так, ходзікі»? Нікому не кажыце пра гэта: вас можа засудзіць паэт Леанід Пранчак

Нізкая мінімальная капенсацыя створыць натуральны бар’ер для серыйных скаржнікаў — ім стане проста нявыгадна бясконца падаваць у суд.

Разам з тым максімальная кампенсацыя па-ранейшаму можа даходзіць да 5000 базавых велічыняў (каля $63 тысяч).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?