Удзельнікамі конкурсу сёлета сталі фатографы больш чым з 140 краін свету, яны здымалі на смартфоны ад Apple.

Фотаздымак Глеба Драздова. 

Фотаздымак Глеба Драздова. 

Фатограф Глеб Драздоў з Мінска заняў трэцяе месца ў катэгорыі Lifestyle. Перамагло фота, якое было зроблена ў пакоі яго дзядулі, які, на жаль, ужо памёр. Да фотаздымка хлопец дадаў наступны тэкст:

«Гэта былы пакой майго дзядулі ў іх з бабуляй доме ў Бабруйску. Ён памёр, і яна ўпрыгожыла пакой у памяць пра яго ў тыповым савецкім вясковым стылі, які лічыўся раскошай у яе бедным вясковым пасляваенным жыцці. Сёння ў нашых дамах няма такіх інтэр’ераў, і гэта такі музей таго часу: накрытыя падушкі, безліч дываноў, у тым ліку і на сценах, аскетызм, чысціня і парадак», — піша Глеб.

Глеба чакае падарунак ад iPhone Photography Awards. За першае месца ўдзельнікам выдаюць залаты злітак невялікага памеру, за другое і трэцяе — злітак з паладыю.

Першае і другое месца ў катэгорыі Lifestyle занялі фатографы з Кітая.

Пераможца ў катэгорыі Lifestyle — здымак кітайца Біаа Пэнга, на якім мужчына вудзіць рыбу ў возеры. Фота з сайта ippawards.com

Пераможца ў катэгорыі Lifestyle — здымак кітайца Біаа Пэнга, на якім мужчына вудзіць рыбу ў возеры. Фота з сайта ippawards.com

Другое месца — праца Лені Енга, якая мае назву: «Вісець, каб высахнуць». Фота з сайта ippawards.com

Другое месца — праца Лені Енга, якая мае назву: «Вісець, каб высахнуць». Фота з сайта ippawards.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0