26.07.2019 / 17:48

У Гродне з'явіліся камеры, якія фіксуюць праезд транспарту на чырвонае святло 2

На скрыжаванні вуліцы Кабяка і Індурскай шашы ў Гродне пачынае працаваць сістэма, якая будзе адсочваць аўтамабілі, што праехалі скрыжаванне на чырвонае святло, піша Автогродно.

Сістэма будзе працаваць у тэставым рэжыме некаторы час, паведамляе ДАІ.

Камеры будуць запісваць у бесперапынным рэжыме ўсё, што адбываецца перад імі. Гэтае скрыжаванне абрана не выпадкова для эксперыментальнай сістэмы. Яно адрозніваецца высокай інтэнсіўнасцю руху і на ім ужо здараліся аварыі, нават з цяжкімі наступствамі.

Падобная сістэма ўжо тэставалася ў адным з абласных гарадоў Беларусі. Але «лісты шчасця» парушальнікам не прыходзілі, бо заканадаўча яшчэ не ўстаноўлены памеры штрафаў для атрымальнікаў падобных «лістоў».

1
NavuchencaBK / Адказаць
27.07.2019 / 00:45
І што за дзіва?
Ў Расеі ўжо аўтаматычна камеры фіксуюць рух транспартных сродкаў, якія апынуліся на дароге без страхоўкі і пройдзенага тэхагляду. То бок, калі машына прайшла 30 разоў пад камерамі ў накірунку праходжаньня тэхагляду альбо каб набыць страхоўку, ўласьніку прыйдзе 30 аўтаматычна сфарміраваныхь штрафаў. Што пры сістэме паўторнасьці надае ўжо з другога штрафу павялячаны памер за злоснае парушэньне.
0
цывильны / Адказаць
30.07.2019 / 18:34
хоть одни камеры во благо будут-так задолбали эти спешуны,которые все никак на желтый маневры закончить не успевают
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру