Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння дасць інтэрв’ю вядучаму еўрапейскаму інфармацыйнаму тэлеканалу «Еўраньюс». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.
Канал трансліруецца ў 119 краінах свету. Тэлеканал вядзе кругласутачнае вяшчанне, сумяшчаючы відэахроніку сусветных падзей і аўдыекаментарый на васьмі мовах: англійскай, арабскай, італьянскай, іспанскай, нямецкай, партугальскай, рускай і французскай. Руская версія пачала вяшчанне ў 2001 годзе. У стадыі абмеркавання знаходзіцца стварэнне ўкраінскай версіі.
0
0
0
0
0
0