На фоне пагаршэння адносін Вашынгтона і Анкары прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што яго краіна можа адмовіцца ад здзелкі па куплі амерыканскіх лайнераў Boeing, піша Bloomberg.

Раней улады ЗША заявілі аб спыненні паставак Турцыі знішчальнікаў F-35 з-за здзелкі па куплі комплексаў С-400 у Расіі. «Вы не даяце нам F-35? Добра, тады даруйце, але нам прыйдзецца прыняць меры і па гэтым пытанні, і мы больш не будзем да вас звяртацца», — заявіў Эрдаган.

Ён нагадаў, што акрамя знішчальнікаў Анкара мела намер закупіць і 100 мадэрнізаваных лайнераў Boeing. «Цяпер ужо прыбыў адзін з самалётаў Boeing, і мы яго аплацілі, мы добрыя пакупнікі… Але, калі так будзе працягвацца, нам прыйдзецца перагледзець падыход», — сказаў прэзідэнт Турцыі.

Раней Турцыя збіралася купіць самалёты Boeing на агульную суму $10 мільярдаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0