Праз месяц пасля ўтварэння урадавай групы па краінавым маркетынгу з яе шэрагу выйшаў незалежны эканаміст, выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Яраслаў Раманчук.

Перад гэтым намеснік старшыні АГП даслаў лісты прэм’ер‑міністру Сяргею Сідорскаму і першаму намесніку кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч, дзе выказаў сваё стаўленне па працы групы.

Усяго адбылося адно пасяджэнне 26 студзеня, дзе намеснік міністра замежных справаў А.Еўдачэнка прэзентаваў план праекту па краінаваму маркетынгу. Заўвагу Раманчука па дадзеным дакуменце былі цалкам праігнараваныя.

«Разумеючы важнасць дадзенай праблематыкі, выражаючы жаданне дапамагчы краіне ў пераадоленні крызісных з’яў, я даў згоду на ўдзел у працы дадзенай урадавай камісіі. Удзельнічаць у нейкім дыскусійным органе пры намесніку міністра я не збіраюся», — заявіў Я.Раманчук.

Старшыня Рады Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Андрэй Вардамацкі ўвогуле на пасяджэнні камісіі яшчэ не з’яўляўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?