Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў у сябе ў фэйсбуку фота з адэскага пляжу.

«Мы, усюды ахова, баявыя вадалазы, спецкантроль праходжання ў моры, на пляж — праз рамкі)))), а на заднім фоне відаць, як загараюць разведчыкі», — іранізуе украінскі прэзідэнт.

Побач з Зяленскім на фота — кіраўнік яго офіса Андрэй Богдан.

У сярэдзіне ліпеня Офіс прэзідэнта Украіны апублікаваў відэа з Зяленскім у чырвоных плаўках, які «асабіста праінспектаваў тэмпературу вады».

Чытайце таксама пра Андрэя Богдана:
Украінай кіруюць праз смартфон адваката Коломойского

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0