На тусовачнай вуліцы Кастрычніцкай з'явіўся вялікі фотакалаж, прысвечаны мінскаму трамваю. Фотарэпартаж пра гэта апублікаваў TUT.BY.

Тэма не выпадковая: гэтаму віду транспарту ў беларускай сталіцы спаўняецца 90 гадоў.

Андрэй Бусел на фоне сваёй працы.

Андрэй Бусел на фоне сваёй працы.

Новы арт-аб'ект можна ўбачыць у двары Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (вуліца Кастрычніцкая, 19). Па самой вуліцы Кастрычніцкай трамваі не ходзяць з 2015 года.

— Гэта фотакалаж, — тлумачыць аўтар, беларускі вулічны мастак Андрэй Бусел. — Гістарычны трамвай сфатаграфаваў у музеі і апрацаваў здымак. А людзей ўзяў з фатаграфій, зробленых на Камароўцы.

У калажы выкарыстоўваліся здымкі Сашы Скукі.

Праект падымае і пытанне даступнасці і адкрытасці вуліцы Кастрычніцкай для людзей розных узростаў і сацыяльных слаёў. Працу назвалі «Агульны вагон».

— Мне здаецца цікавым паспрабаваць зірнуць на Кастрычніцкую вачыма чалавека, якога выпадкова занесла ў моладзевы кластар. Давайце ўявім, што пасажыр трамвая выпадкова праехаў свой прыпынак і апынуўся ў свеце заводаў, якія раптам ператварыліся ў рэстараны і выставачныя пляцоўкі, — гаворыць Андрэй Бусел.

Андрэй Бусел на фоне сваёй працы ў двары Галерэі «Ў».

Андрэй Бусел на фоне сваёй працы ў двары Галерэі «Ў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?