Беларускі баец Віталь Гуркоў стаў першым двухразовым чэмпіёнам свету па версіі кітайскай прамоўтарскай кампаніі Kunlun Fight.

https://www.instagram.com/p/B0bnenlinN-/?utm_source=ig_web_copy_link

«Дзякуй за падтрымку! Я першы баец, якi здолеў двойчы ўзяць пояс чэмпіёна свету kunlunfight», — напісаў Гуркоў у інстаграме.

Тайскі бокс не мае такой строгай сістэмы правядзення спаборніцтваў, як, напрыклад, тэніс ці футбол. Тут паралельна суіснуюць некалькі чэмпіёнаў свету ў кожным з дзясятка вагавых катэгорый.

Напрыклад, адначасова з турнірам у Кітаі, дзе перамог Гуркоў, праводзіцца «чэмпіянат свету па тайскім боксе» ў Бангкоку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0