У Салечніцкім раёне Літвы грамадзянін Нідэрландаў з двума непаўналетнімі сынамі незаконна перасеклі мяжу з Беларуссю. Гэта адбылося, калі яны вырашылі сфатаграфавацца ла слупа на мяжы, піша Delfi.

Мужчыну давялося заплаціць штраф. Інцыдэнт адбыўся 25 ліпеня ў межах вёскі Табарышкі, ля мяжы з Беларуссю. Памежнікі дзякуючы сістэме відэаназірання заўважылі траіх чалавек. Пазней высветлілася, што гэта быў 51-гадовы грамадзянін Нідэрландаў і яго сыны 11 і 15 гадоў. Яны прыехалі да мяжы на аўтамабілі Toyota Corolla.

Памежнікі пабачылі, як тройца зайшла на мяжу з Беларуссю. Яны падышлі да слупа на мяжы Беларусі, абышлі яго і сфатаграфавалі. Пасля гэтага яны вярнуліся на тэрыторыю Літвы, дзе іх і сустрэлі літоўскія памежнікі.

За незаконнае перасячэнне мяжы па неасцярожнасці мужчыну прызначылі штраф у памеры 70 еўра. Пасля ўладкавання ўсіх фармальнасцяў грамадзян Нідэрландаў адпусцілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0