Расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, арыштаванага на 30 сутак, шпіталізавалі з-за «вострай алергічнай рэакцыі». Пра гэта 28 ліпеня паведаміла ў твітары прэс-сакратарка «Фонду барацьбы з карупцыяй» Кіра Ярмыш.

Паводле яе слоў, у 9:30 раніцы Навальны быў шпіталізаваны з дыягназам «вострая алергічная рэакцыя» з-за моцнага ацёку твару і пачырванення скуры.

«Крыніца алергічнай рэакцыі не вызначана. За ўсё сваё жыццё Аляксей ніколі раней не адчуваў алергічнай рэакцыі», — заявіла Ярмыш.

Яна дадала, што супрацоўнікі спецпрыёмніка, дзе ўтрымліваюць Навальнага, выклікалі «хуткую», якая даставіла яго ў шпіталь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0