У Мёрскім раёне ў вёсцы Старыя Крукі некалькі разоў перакулілася Peugeot 406. У салоне знаходзіліся тры хлопцы і дзве дзяўчыны, паведамляе міліцыя.

ДТЗ адбылося 27 ліпеня ў 19.55. 26-гадовая кіроўца пры здзяйсненні абгону зачапіла сустрэчную абочыну і, не справіўшыся з кіраваннем, вылецела з дарогі. Пры гэтым легкавік некалькі разоў перакуліўся.

Супрацоўнікі ДАІ выявілі людзей на зямлі. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны не ўсе былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Чацвёра чалавек шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0