Матацыкліст з Салігорска загінуў пасля сутыкнення з лесавозам ва Украіне. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў суполцы «Салігорскія аўтааматары». ДТЗ адбылося за некалькі кіламетраў ад украінска-беларускай мяжы.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што аварыя здарылася 25 ліпеня каля 16.40 на аўтадарозе Магілёў-Падольскі — Выступовічы. Паведамлялася, што матацыкліст атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў рэанімацыю. Паліцыяй тады пачалося дасудовае расследаванне.

Папярэдне ўстаноўлена, што кіроўца матацыкла «Suzuki Bandit», 37-гадовы беларус, які рухаўся па аўтадарозе, сутыкнуўся з аўтамабілем КАМАЗ, якім кіраваў 50-гадовы жыхар Оўруча, што выязджаў на дарогу з лесу.

Завялі крымінальную справу па артыкуле «Парушэнне правіл бяспекі дарожнага руху або эксплуатацыі транспарту асобамі, якія кіруюць транспартнымі сродкамі» Крымінальнага кодэкса Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0