26 ліпеня ў 15:13 невядомая дзяўчына зайшла ў краму ў вёсцы Залессе. Прадставілася яна супрацоўніцай абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Пасля «праверкі» дзяўчына паказала на парушэнне і сказала, што сума штрафу складае 45 рублёў. Працаўніца крамы перадала грошы невядомай, і «інспектар» знікла ў невядомым кірунку. Ніякіх дакументаў дзяўчына не пакінула. Цяпер яе шукае міліцыя, паведамляе УУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0