Ратавальнікі за суткі эвакуявалі больш за тысячу людзей у Іркуцкай вобласці РФ у сувязі з павышэннем узроўню вады ў рэках і новай хваляй падтаплення населеных пунктаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе рэгіянальнага ўпраўлення МНС РФ. «Эвакуяваныя 1076 чалавек, з іх 615 дзяцей. У пунктах часовага размяшчэння знаходзіцца 41 чалавек, з іх восем дзяцей», - гаворыцца ў паведамленні.

З-за моцных дажджоў у зону падтаплення трапілі шэсць раёнаў вобласці: Ніжняудзінскі, Чаромхаўскі, Тулунскі, Шэлехаўскі, Слюдзянскі, Зімінскі.

Дажджы працягваюцца. Узровень вады ў рацэ Ака каля вёскі Ухтуй, як чакаецца, вырасце да 450-490 см пры крытычнай 470 см, на рацэ Ія каля горада Тулун — да 670-770 см пры крытычнай 700 см. На рэках паўднёвага Прыбайкалля вада падымецца да адзнак, блізкіх да крытычных, таксама ёсць пагроза сыходу селяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0