Калі стала зразумелая дынаміка рэйтынгу Уладзіміра Зяленскага, каманда канцлера Германіі Ангелы Меркель зрабіла для яе нарэзку з серыяла «Слуга народа».

Пра гэта распавёў у інтэрв'ю Укрінформ міністр замежных спраў Украіны Паўло Клімкін.

«Я вам магу адкрыць таямніцу, калі стала ясная дынаміка рэйтынгу Зяленскага, нават для канцлера Германіі Ангелы Меркель яе каманда нарэзала некалькі эпізодаў з серыяла, каб яна паглядзела», — сказаў Клімкін.

Клімкін адзначыў, што сам таксама яшчэ задоўга да выбараў спецыяльна паглядзеў некалькі серый «Слугі народа».

«Я ўвогуле лічу, што трэба глядзець украінскую медыяпрастору, каб разумець, што адбываецца. Ды і проста цікава! У рэшце рэшт, я лічу, што некаторыя рэчы ў серыяле зроблены вельмі прафесійна», — лічыць міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0