Ва Украіне для ўзмацнення пазіцый дзяржавы ў інфармацыйнай барацьбе будзе створаны міжнародны рускамоўны канал, распавёў намеснік кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка, піша Interfax.by.

Паводле яго слоў, такі канал патрэбны, каб Украіна магла «змагацца за розум» украінцаў на некантраляваных тэрыторыях Данбаса і Крыма, так і за розум расейцаў на тэрыторыі Расіі.

«У нас распрацаваны варыянт запуску ўкраінскага рускамоўнага канала, якім мы зможам пакрываць рускамоўнае насельніцтва па ўсім свеце», — паведаміў Цімашэнка.

Цімашэнка дадаў, што канал, хутчэй за ўсё, будзе дзяржаўным з частковай трансляцыяй «самага класнага кантэнту» прыватных каналаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?