Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны запытаў запісы з відэакамер спецпрыёмніка, у якім адбывае адміністрацыйны арышт за паўторнае парушэнне правілаў правядзення мітынгу. Напярэдадні яго шпіталізавалі з падазрэннем на вострую алергічную рэакцыю.
У панядзелак удзень яго выпісалі і адправілі назад у спэцпрыёмнік, нягледзячы на пратэсты лекара.
«У мяне ніколі не было алергіі. Ні на ежу, ні на пылок, ні на што іншае», - гаворыцца ў заяве Навального, апублікаванай на яго сайце.
Паводле яго слоў, спачатку ў яго з'явілася пачырваненне на скуры і сверб. Пазней з'явіўся моцны ацёк.
У бальніцы, як піша Навальны, адмаўляліся паведаміць дыягназ яго адвакатам і знаёмым дактарам.
«Ну гэта значыць паводзяць сябе так, як быццам трэба нешта схаваць на ўсялякі выпадак. Навошта? Не разумею», - гаворыцца ў посце Навального, якое мае назву «Вельмі дзіўныя справы»
Ён не верыць, што атруціць яго маглі паліцыянты з спецпрыёмніка: «Яны былі шакаваныя маім выглядам і тым, што адбываецца больш за мяне».
«Тут ўсюды камеры, мы запыталі іх афіцыйна. Патрэбны тыя моманты, калі ўсіх выводзілі на шпацыр або званкі. Калі ў гэты час у камеру заходзілі нейкія людзі, то версія з атручваннем становіцца вельмі важкай. Калі не, то ўзрастае сіла версіі з унікальным медыцынскім выпадкам. Калі-небудзь яго назавуць «аднаразовая вострая алергічная рэакцыя Навальнага», - іранізуе апазіцыянер.