3 кастрычніка 2017 года аўстрыйскія і нямецкія навукоўцы забілі трывогу, выявіўшы незвычайна высокія ўзроўні радыяцыі ў цэнтральнай частцы Еўропы.

Ускосныя звесткі паказвалі на верагодны радыеактыўны выкід у Расіі, аднак дзяржкарпарацыя «Расатам» заявіла, што апублікаваных дадзеных недастаткова, каб выявіць дакладнае месца паходжання ўцечкі ізатопаў радыеактыўнага элемента рутэній-106.

Пазней расійскі бок заявіў, што крыніцай забруджвання стаў спадарожнік, які згарэў у атмасферы. У канцы кастрычніка 2017 года з арбіты сышлі два савецкія спадарожнікі — «Маланка-1-44» і «Космас-1461». Адзін апарат згарэў у небе над Зімбабвэ, абломкі другога ўпалі ў акіян каля берагоў Антарктыкі.

Радыеактыўнае воблака некалькі тыдняў завісала ў розных частках Еўропы, узроўні радыяцыі вагаліся, перш чым яны вярнуліся да нармальных паказчыкаў. 

Група еўрапейскіх навукоўцаў два гады аналізавала масіўны аб'ём інфармацыі і прыйшла да высновы, што выкід «без сумневу» адбыўся ў Расіі. Яго крыніцай было вытворчае аб'яднанне «Маяк» у Чалябінскай вобласці недалёка ад мяжы з Казахстанам, дзе вырабляюцца кампаненты ядзернай зброі.

У справаздачы PNAS паказана, што нягледзячы на ​​павышаны ўзровень радыяцыі, яна не ўяўляла пагрозу здароўю людзей за межамі Расіі.

Еўрапейскія навукоўцы выказалі трывогу ў сувязі з адмовай Масквы ўзяць на сябе адказнасць за выкід. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0