Рэкламна-інфармацыйны аддзел Мінскага метрапалітэну запатрабаваў зняць рэкламны банер крамы беларускіх нацыянальных рэчаў Symbal.by «Родная Беларусь», які два тыдні вісеў на станцыі метро «Кастрычніцкая». Але пасля публікацый СМІ раздумаў.

Пра гэта паведаміў у сацсетках заснавальнік «Сымбаль.Бай» Павел Белавус.

«Пазванілі з метрапалітэну і сказалі, што не будуць здымаць нашую рэкламу. Дзякуй журналістам, якія пачалі званіць ім і задаваць пытанні.

Прычынай зняцця, як паведамлялі Белавусу раней, былі скаргі, «што банер нагадвае бел-чырвона-белы сцяг і ім не зразумелы сюжэт, «каму і куды трэба ставіць націск».

«Заўважу, што рэкламны сюжэт два тыдні назад аддзел рэкламы метро ўзгадніў і да яго ў іх не было пытанняў», — адзначае Белавус. І цешыцца, што ўсё скончылася паразуменнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0