Больш за траціну расейцаў (38%) не хацелі б, каб Уладзімір Пуцін застаўся прэзідэнтам пасля заканчэння цяперашняга тэрміну ў 2024 годзе, сведчаць дадзеныя апытання «Лявада-цэнтра», апублікаванага газетай «Ведамасці».

Пры гэтым 54% рэспандэнтаў лічаць, што Пуцін павінен працягваць кіраваць краінай. У жніўні 2017 года за працягненне прэзідэнцтва Пуціна выказаліся 67% апытаных.

У кастрычніку 2012 года пра нежаданне бачыць Пуціна на чале краіны пасля 2024 года заяўлялі 40% апытаных «Лявада», а ў 2013 годзе - 45%.

43% апытаных прызналіся, што давяраюць Пуціну, паколькі не бачаць, на каго яшчэ маглі б разлічваць: гэта максімальны паказчык з ліпеня 2001 года.

У сакавіку мінулага года Пуцін быў пераабраны на прэзідэнцкую пасаду щ чацвёрты раз (і другі раз запар). Паводле канстытуцыі РФ, ён не мае права пераабірацца на выбарах 2024 года.

Які адзначае кіраўнік «Лявады» Леў Гудкоў, давер расейцаў да Пуціна значна пахіснуўся пасля пенсійнай рэформы, і сёння аўтарытэт дзейнага прэзідэнта шмат у чым трымаецца на яго безальтэрнатыўнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0