Вугорская авіякампанія Wizz Air вясной 2020 года пачне ажыццяўляць палёты па маршруце Будапешт-Мінск. Пра гэта паведаміў БелТА дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Арцём Сікорскі.

«Вугорская авіяцыйная адміністрацыя накіравала на адрас Дэпартамента па авіяцыі праект мемарандума аб узаемаразуменні па прызначэнні з сезона IATA вясна-лета 2020 на лінію Будапешт-Мінск вугорскага перавозчыка Wizz Air. Цяпер вядзецца праца па яго ўзгадненні і падпісанні» - сказаў дырэктар дэпартамента.

Ён таксама паведаміў, што авіяцыйныя ўлады Беларусі ўзгаднілі частату палётаў з расійскімі калегамі на сезон IATA восень-зіма 2019-2020. Яна застанецца на ранейшым узроўні - 63 рэйсы на тыдзень для кожнага з партнёраў.

Wizz Air - венгерская лаўкост-авіякампанія, адна з найбуйнейшых у свеце. Працуе галоўным чынам на рынку Цэнтральнай Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0